Улада Трох урадаў: як прымусіць Лукашэнку да перамоў з дэмсіламі — эфір
Пётра Мурзёнак / Еўрарадыё
Рэдакцыя часопіса “Культура. Нацыя”, які шмат гадоў выдаецца дзеячамі беларускай дыяспары Канады, звярнулася з адкрытым лістом да “асоб і арганізацый беларускага нацыянальнага руху ў замежжы”. Атрымальнікамі звароту пазначаны Святлана Ціханоўская, як кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка і старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Звяртаючы ўвагу на неабходнасць “вырашэння палітычнага і гуманітарнага крызісу ў Беларусі”, аўтары звароту прапануюць “План трох крокаў”, якія, на іх думку, “могуць паспрыяць вырашэнню крызіснай сітуацыі ў Беларусі”.
Чаму, на думку аўтараў звароту, менавіта цяпер найбольш спрыяльны момант для вырашэння крызіснай сітуацыі ў Беларусі? Чаму гаворка вядзецца пра аб’яднанне толькі трох структур — АПК, НАУ і Рады БНР, і якім гэтае аб’яднанне бачыцца, на якіх прынцыпах? Што прымусіць рэжым і Лукашэнку пайсці на перамовы з такім аб’яднаным Урадам, і ці гатова Рада БНР дзяліцца сваёй легітымнасцю з іншымі, “маладымі” структурамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня аўтарскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады, рэдактар вэб-часопіса “Культура. Нацыя”, актывіст беларускай дыяспары Атавы, паэт Пётра Мурзёнак у 17:00.