Падчас хапуну затрымалі сям'ю выдаўцоў
Вацлаў Багдановіч / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку
Падчас масавых затрыманняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў, якія адбыліся ў Мінску на мінулым тыдні, сілавікі затрымалі сям’ю Вацлава Багдановіча — дырэктара выдавецтва "Тэхналогія".
Як паведамляе тг-канал "Хрысціянская візія", затрымалі не толькі Вацлава і яго жонку Алену, але і дзвюх іх дачок — Антаніну і Вікторыю. На старонцы выдавецтва ў сацсетках з’явілася паведамленне, што "Тэхналогія" часова не працуе "з пэўных прычын".
Вацлаў і Вікторыя таксама з’яўляюцца аўтарамі кніг, якія публікаваліся па-беларуску.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Алену і Антаніну Багдановіч адпусцілі на волю. Што адбываецца з Вацлавам і дачкой Вікторыяй — невядома.
Затрыманні незалежных выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў прайшлі ў мінску тыдзень таму, 17-18 лютага.