Бязвізавы рэжым: чаму прадстаўнікам Лукашэнкі не далі візы ў ЗША — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Першае пасяджэнне Рады міру, якое Трамп сабраў 19 лютага, прайшло не толькі без Лукашэнкі, але і без міністра замежных спраў Рыжанкова. Як вядома, Лукашэнка не паляцеў у Вашынгтон праз шчыльны працоўны графік — меў запланаваную сустрэчу са спікеркай парламента Зімбабве. А вось з Рыжанковым і іншымі членамі планаванай дэлегацыі сітуацыя цікавая: ім проста не далі візы ЗША. Ці не проста, а ў якасці намёку. Тут можна толькі здагадвацца, але 20 лютага Лукашэнка “памілаваў” Мікалая Статкевіча і цяжарную Наталлю Левую. Дарэчы, 20 лютага яшчэ адна беларуская дэлегацыя апынулася ў двухсэнсоўнай сітуацыі: прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі, каб не прысутнічаць не выступленні Святланы Ціханоўскай, пакінулі залу, дзе праходзіла пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Што на мове дыпламатаў азначае адмова ў візах для беларускай дэлегацыі, і ці сапраўды гэта знак Лукашэнку? Чаму Мінск не спяшаецца ісці з Трампам на “вялікую здзелку”, і ці звязаны вызваленне Статкевіча і “бязвіз” для Рыжанкова? Якой рэакцыі чакалі прадстаўнікі дэлегацыі з Мінска, пакінуўшы пасяджэнне ПА АБСЕ на час выступлення Ціханоўскай, і як выглядае выхад з КР фракцыі, якую ўзначальваюць Пракоп’еў і Ягораў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.