Прынцып Статкевіча: пра меддапамогу за кратамі і каму за гэта дзякаваць — эфір
Павел Вінаградаў / Еўрарадыё
Мікалая Статкевіча па выніку перамоў паміж Мінскам і Вашынгтонам вызвалілі, але вытурыць з краіны не здолелі. Дакладней, ён не даў сябе вытурыць. І таму яго ізноў кінулі за краты. Ну як кінулі… Калі верыць прэсавай сакратарцы “гуманіста” Лукашэнкі Эйсманд, Статкевіч сам вярнуўся ў турму. Нацягнуўшы мех на галаву і сцяжкі на рукі. Але “гуманіст” ізноў яго вызваліў. Праз 5 месяцаў і пасля інсульту. А ў гэты час за мяжой усё гучнейшыя скандалы ў дыяспары…
Што з сябе ўяўляе медычная дапамога за кратамі, і ці магчыма “палітычнаму” патрапіць у шпіталь без прамога ўказання Лукашэнкі? Як лекары тлумачаць адсутнасць дапамогі зняволеным, і ці мусяць вязні дзякаваць адміністрацыі калоніі за тое, што яна дазволіла меддапамогу аказаць? Ці праўда, што дапамога вызваленым аказваецца недастатковая і несвоечасовая, і чаму беларусы так апантана ваююць паміж сабой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, грамадскі актывіст Павел Вінаградаў у 14:00.