Беларускім палітуцекачам прапануюць вярнуцца дадому і пайсці ў войска
Салдаты, ілюстрацыйнае фота / sb.by
З'яўляюцца новыя формы ціску на былых палітвязняў за мяжой Беларусі.
Некаторым палітзняволеным мужчынам, якія з'ехалі за мяжу, праз сваякоў у Беларусі перадаюць, што яны нібыта "ўхіляюцца ад мерапрыемстваў па прызыву на ваенную службу", даведаліся праваабаронцы "Вясны". Экс-палітвязням прапаноўваюць звярнуцца ў камісію па памілаванні і вярнуцца на радзіму.
Пры гэтым узрост мужчын ужо перавысіў прызыўны.
Апошнія тыдні Лукашэнка праводзіць у Беларусі "раптоўную праверку боегатоўнасці" вайсковых часцей. Многія беларусы атрымліваюць позвы на вайсковыя зборы. Прычым пры гэтым парушаецца закон: сярод іх ёсць як бацькі шматдзетных сем'яў, так і тыя, у каго цяжарныя жонкі.