Блок Пракоп'ева-Ягорава пакідае Каардынацыйную Раду

Вадзім Пракоп'еў

Вадзім Пракоп'еў

Блок Пракоп'ева-Ягорава пакідае Каардынацыйную Раду.

"Мы вымушаныя канстатаваць, што Каардынацыйная Рада трэцяга склікання цалкам вычарпала свае магчымасці як інструмент", — гаворыцца ў заяве фракцыі.

Удзельнікі блоку крытыкуюць арганізацыю дэмсілаў: "Цяперашняя арганізацыя дэмсіл не набліжае змену рэжыму і дэмакратызацыю Беларусі. Значная частка актараў арыентаваная на захаванне статусу-кво і імітацыю працэсу. Нашы прынцыпы стратэгічнага планавання, празрыстасці, самафінансавання і інстытута рэпутацыі не падзяляюцца тымі, хто прымае рашэнні".

Пасля слуханняў Святланы Ціханоўскай у КР на пачатку лютага прадстаўнікі "Блоку" неаднаразова негатыўна выказваліся пра іх фармат. Першае пытанне, якое Вадзім Пракоп'еў задаваў Ціханоўскай, было пра тое, чаму яна села не за асобны стол насупраць прэзідыуму, а ў прэзідыум. Потым быў скандал наконт таго, чаму "Блок" не змог задаць усе свае 30 пытанняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.