Мужчын на вайсковых зборах могуць пакінуць на два месяцы — Мінабароны
Вайсковыя зборы, ілюстрацыйнае фота
Вайсковаабавязаных могуць пакінуць на зборах на тэрмін да двух месяцаў. Пра гэта сказаў прадстаўнік Генштаба Юрый Ганціеўскі.
17 лютага Мінабароны паведаміла, што ў краіне пачаліся заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці. Правесці іх паабяцалі ў кожным раёне краіны. Пасля гэтага праінфармавалі аб зборах для ваеннаабавязаных у Гродзенскай вобласці. 20 лютага ў Мінабароны заявілі, што цяперашнія зборы асаблівыя: позвы ўручаюць з мінімальным тэрмінам (часам з'явіцца трэба меней чым праз суткі), а ваеннаабавязаныя могуць правесці на трэніроўках да 60 сутак.
Каментуючы правядзенне збораў, Ганціеўскі сказаў, што ў асобных выпадках пры наяўнасці ўважлівых прычын і пацвярджальных дакументаў ваенкамы могуць вызваліць ваеннаабавязаных ад збораў не толькі па тых падставах, якія абазначаныя ў законе.
"Напрыклад: непаўналетняе дзіця, катаючыся на горцы, зламаў руку. Яго маці ў гэты час знаходзіцца ў камандзіроўцы. Бацька-ваеннаабавязаны атрымлівае позву для прыбыцця на ваенныя зборы", — апісаў ён сітуацыю. Мужчына падаў усе пацвярджальныя дакументы, таму ваенкам пастанавіў вызваліць яго ад вайсковых збораў.
Праверку боегатоўнасці часцей абвясціў 16 студзеня Аляксандр Лукашэнка. Паралельна пачалася праверка ад Мінабароны, дзе абвясцілі заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці для кожнага раёна.
Таксама былым палітвязням, якія аказаліся за межамі, прапануюць вярнуцца дадому праз камісію па вяртанні і не "ўхіляцца ад мерапрыемстваў па прызыву на ваенную службу".