На выходных месцамі па Беларусі будзе плюсавая тэмпература
Зіма, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У суботу, 21 лютага, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер чакаецца заходні з пераходам на паўднёвы, уначы — ад слабога да ўмеранага, удзень — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 градусаў са знакам "мінус", месцамі паветра будзе астываць да 15-20 градусаў марозу. Удзень прагназуецца -4...+1 градус.
У нядзелю, 22 лютага, будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — снег, мокры снег, дождж. Месцамі чакаюцца слабы туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 градусаў марозу па захадзе да 13 градусаў марозу па паўднёвым усходзе краіны. Удзень чакаецца -3...+4 градусы.