У сераду ў Беларусі месцамі пройдзе невялікі снег

Зіма, ілюстрацыйнае фота

Зіма, ілюстрацыйнае фота

У сераду, 18 лютага, у Беларусі ўначы прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Зранку і ўдзень будзе воблачна з праясненнямі, месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер чакаецца ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -7 па паўднёвым захадзе да -22 градусаў па паўночным усходзе. Удзень чакаецца 5-11 градусаў марозу, у паўднёва-заходніх раёнах будзе 2-4 градусы ніжэй за нуль.

19 лютага чакаецца пераважна хмарнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, удзень па захадзе — мокры снег, месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер уначы будзе пераменных кірункаў, удзень — паўночна-заходні, заходні ўмераны, уначы на ўсходзе — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў марозу, пры праясненнях прагназуецца да 21 градуса ніжэй за нуль, месцамі па захадзе будзе не ніжэй за -7...-10 градусаў. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад -1 градуса па захадзе да -10 градусаў па поўначы Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.