У сераду па захадзе Беларусі будзе да +2 градусаў

Бліжэйшымі днямі трохі пацяплее, ілюстрацыйнае фота

Бліжэйшымі днямі трохі пацяплее, ілюстрацыйнае фота / Euroradio

У сераду, 11 лютага, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

У многіх раёнах краіны пройдзе снег, мокры снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -4 градусаў па паўднёвым захадзе да -18  па ўсходзе краіны. Удзень прагназуецца ад 0 да 6 градусаў марозу, па захадзе Беларусі будзе да 2 градусаў са знакам "плюс".

12 лютага будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, удзень — з дажджом. Месцамі чакаюцца туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, месцамі парывісты.

Уначы прагназуецца 1-6 градусаў са знакам "мінус", па захадзе Беларусі будзе ад 0 да 2 градусаў цяпла. Удзень тэрмометры пакажуць -3...+4 градусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.