Галалёдзіца і маразы. Надвор'е ў Беларусі 8 лютага

Надвор'е ў Беларусі

Надвор'е ў Беларусі / pixabay.com

8 лютага ў Беларусі будзе воблачна, чакаецца снег і галалёдзіца.

Уначы, раніцай і днём чакаецца невялікі снег. Месцамі захаваецца галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходнім, ноччу слабым, днём умераным.

Тэмпература паветра ноччу — ад мінус 4 градусаў у паўднёва-заходняй частцы да мінус 14 градусаў на поўначы краіны. Днём мароз аслабне: ад мінус 3 да мінус 9 градусаў. На поўначы краіны прагназуецца да 11 градусаў марозу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.