Моцныя маразы пакуль не адступаюць. Прагноз надвор’я на 2-4 лютага

Расслабляцца не варта

Расслабляцца не варта / LookByMedia

2 лютага 2026 года ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе −22…−28 °C, месцамі −29…−33 °C. Максімальная тэмпература ўдзень — −13…−19 °C.

3 лютага месцамі чакаецца невялікі снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца. У некаторых раёнах магчымыя галалёд, слабы туман і шэрань.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы — −18…−25 °C, па поўдні ў многіх раёнах, а на астатняй тэрыторыі краіны пры праясненнях — −26…−32 °C. Максімальная тэмпература ўдзень — −11…−18 °C.

4 лютага будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог — галалёдзіца.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы — ад −16 °C на паўднёвым захадзе да −29 °C на паўднёвым усходзе, пры праясненнях — да −32 °C. Максімальная тэмпература ўдзень — −11…−17 °C, па захадзе — −7…−10 °C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.