На чацвер у Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень — праз галалёд

Галалёд, ілюстрацыйнае фота

Галалёд, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

У чацвер, 29 студзеня, у Беларусі будзе воблачна, удзень — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег. У многіх раёнах чакаецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Сіноптыкі з гэтай нагоды абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмераны.

На працягу сутак тэрмометры пакажуць ад 0 градусаў па поўдні да -13 градусаў па поўначы краіны.

У наступныя дні пахаладае: надвор'е будзе фармаваць скандынаўскі антыцыклон.

У пятніцу, 30 студзеня, будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўдні Беларусі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні ўмераны, месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -8 градусаў па паўднёвым захадзе да -23 па поўначы краіны. Удзень прагназуецца 10-17 градусаў марозу, па поўдні Беларусі месцамі будзе 8-9 градусаў ніжэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.