У суботу будзе -5 па паўднёвым захадзе да -14 па паўночным усходзе Беларусі

Зіма, ілюстрацыйнае фота

Зіма, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У суботу, 24 студзеня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 12-17 градусаў са знакам "мінус", пры праясненнях будзе 18-21 градус марозу, у паўднёва-заходніх раёнах чакаецца 9-11 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад -5 па паўднёвым захадзе да -14 градусаў па паўночным усходзе Беларусі.

У нядзелю, 25 студзеня, будзе воблачна, уначы — з праясненнямі. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, па паўднёвым захадзе ўдзень прагназуюць мокры снег. У асобных раёнах чакаецца слабая мяцеліца, удзень месцамі па паўднёвым захадзе слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -10 па паўднёвым захадзе да -25 градусаў па паўночным усходзе краіны. Удзень чакаецца 8-15 градусаў марозу, месцамі па паўднёвым захадзе і поўдні краіны будзе 2-7 градусаў ніжэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.