Да −30 уначы. Прагноз надвор’я на 19–25 студзеня

Над Беларуссю стаў халодны антыцыклон

Над Беларуссю стаў халодны антыцыклон / LookByMedia

Новы тыдзень у Беларусі пачнецца з узмацнення халоднага антыцыклону з цэнтрам над тэрыторыяй краіны.

19 студзеня тэмпература паветра ўначы складзе ад −14 да −20 градусаў, пры праясненнях — да −25.

Бліжэй да сярэдзіны тыдня ўплыў халоднага антыцыклону захаваецца. Чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі магчымы невялікі снег. На дарогах — галалёдзіца.

21 студзеня ўначы тэмпература панізіцца да −25, удзень будзе да −7.

22 студзеня ўначы чакаецца ад −19 да −25, пры праясненнях — да −29. Удзень — ад −8 па паўднёвым захадзе Беларусі да −17 па паўночным усходзе.

23 студзеня тэмпература складзе −17…−22.

Выходныя дні — 24 і 25 студзеня — таксама будуць вельмі халоднымі. Уначы прагназуецца −21…−30, удзень у суботу — −14…−17, у нядзелю — −11…−16.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.