Ціханоўская паведаміла дэпутатам Сейма Літвы пра рашэнне пераехаць у Польшчу

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / www.lrt.lt

Святлана Ціханоўская паведаміла дэпутатам Сейма Літвы пра сваё рашэнне пераехаць у Польшчу. Гэта адбылося падчас сустрэчы з часовай групай Сейма "За дэмакратычную Беларусь", у якой удзельнічала лідарка беларускіх дэмсілаў.

Літоўскі партал BNS спраўдзіў гэтую інфармацыю ў дваіх парламентароў з розных фракцый, якія ўдзельнічалі ў гэтай сустрэчы.

Пра тое, што неўзабаве Офіс Святланы Ціханоўскай пераедзе з Вільні ў Варшаву, у суботу паведаміла інфармацыйнае агенцтва AFP. Паводле інфармацыі Еўрарадыё, працэс ужо запушчаны, а супрацоўнікі каманды Ціханоўскай ужо актыўна шукаюць жыллё ў сталіцы Польшчы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.