"Маё слова года — надзея" — Святлана Ціханоўская
Навагодні зварот / tsikhanouskaya.org
Святлана Ціханоўская выступіла ў навагоднім звароце да беларусаў разам з былымі палітвязнямі.
Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў пачала свой зварот з рэчаў, якія хацела б пакінуць у 2025-м: хлусню з тэлеэкранаў, сваркі і крыўды, "сінія пальцы аднаго дзеда". Ціханоўская пажадала беларусам будаваць масты і шукаць тое, што аб’ядноўвае і ўзмацняе. "Маё слова года — надзея", — падкрэсліла Ціханоўская
Наўпрост пасярод звароту ў кадр уварвалася Марыя Калеснікава. Пасля яе каротка прамовіў Павел Севярынец, а далей — Павел Латушка.