Зноў вельмі холадна: якім будзе надвор’е напачатку тыдня
На пачатку наступнага тыдня апранейцеся цяплей
Начныя тэмпературы зноў апусцяцца амаль да -30 °С, паведамляюць у Гідраметцэнтры. Напачатку наступнага тыдня апранайцеся цяплей.
У панядзелак, 16 лютага, чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях пройдзе моцны снег, на дарогах — снежныя заносы і галалёд. Уначы пахаладнее да -10…-17 °С, па паўночна-заходніх раёнах слупок тэрмометра апусціцца да -18…-24 °С. Днём будзе не цяплей чым -6…-12 °С.
У аўторак, 17 лютага, ападкаў не будзе, толькі па захадзе месцамі пройдзе невялікі снег. На дарогах будзе слізка. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад -12 °С па паўднёва-заходніх раёнах да -29 °С на поўначы, максімальная днём -6…-13 °С.
У сераду, 18 лютага, на Беларусь будуць ссоўвацца франтальныя раздзелы з тэрыторыі Польшчы і Украіны. Будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдзе снег або мокры снег. На дарогах галалёд. Халадней за ўсё будзе на паўночным усходзе: там начныя тэмпературы да -25 °С. Днём максімальная тэмпература паветра -4…-10 °С, трохі цяплей у заходніх раёнах, там будзе -1…-3 °С.