Ціханоўская закаціла скандал, Усава паставілі ў кут. Гісторыі пра першае каханне
Першае каханне беларусаў. Якім яно было? / Калаж Еўрарадыё
Спрабуючы спадабацца каханай дзяўчыне, прадстаўнік АПК Павел Латушка штодня бегаў пад яе вокнамі, а прадстаўнік “Вольнай Беларусі” Павел Усаў быў адпраўлены ў кут — проста праз тое, што хацеў сядзець побач з аднакласніцай, якая выклікала ў яго сімпатыю.
А якім было вашае першае каханне?
З такім пытаннем Еўрарадыё звярнулася да вядомых беларусаў і беларусак напярэдадні Дня ўсіх закаханых.
Закаціла гістэрыку, калі пабачыла, што хлопца запісалі ў іншы клас
— Магу распавесці пра сваё першае каханне — думаю, што мой дарагі і каханы Сяргей не будзе супраць гэтага, бо тое здарылася яшчэ ў дзіцячым садку, — усміхаецца лидэрка дэмсіл Беларусі Святлана Ціханоўская.
— Там быў адзін хлопчык, які мне вельмі падабаўся. Мы сябравалі. Пасля садка я была ўпэўнена, што буду вучыцца з тым хлопчыкам разам у адным класе. Калі першага верасня прыйшла і пабачыла, што яго няма, дык, са слоў маці, закаціла гістэрыку. У школу пагадзілася хадзіць толькі тады, калі бацькі дамовіліся, што мы будзем вучыцца разам.
Прыйшоў выпадковым сведкам на вяселле і паляцеў у Грузію
— Ад самых ранніх гадоў я чамусьці быў абсалютна ўпэўнены, што маёй жонкай будзе дзяўчына з Усходу і з Каўказа, — распавядае палітык Віктар Бабарыка. — Не ведаю, адкуль я гэта ўзяў — ні сяброў, ні сваякоў там у мяне не было.
Аднойчы зусім выпадкова, у сілу свайго авантурнага характару, я апынуўся сведкам на вяселлі амаль незнаёмага чалавека ў горадзе Маладзечна. Не буду казаць, як я туды дабіраўся, але гэта таксама было прыгодай. Дык вось, калі я зайшоў у кватэру нявесты, то сустрэўся там з дзяўчынай, падобнай да грузінкі — гэта была сведка. Калі я яе ўбачыў, то чамусьці адразу сказаў сабе: вось гэта будзе мая жонка. Забягаючы наперад, так і здарылася.
— Што тычыцца маіх дзіцячых успамінаў, то гэта было хіба ў першым класе школы, дзе мне падабалася адна дзяўчына. Я хацеў сядзець з ёю побач і сказаў пра гэта на ўвесь клас. Пасля гэтага быў вялікі скандал, бо ў савецкія часы ўсе гэтыя рамантычныя стасункі паміж дзецьмі былі нібы забаронены. На мяне накрычала мая настаўніца, паставіла ў кут, а пасля яшчэ выклікала ў школу бацькоў.
Што я адчуваў падчас свайго першага кахання? Страшна не было. Было прыемна і весела, я лічыў, што нічога абразлівага ў гэтых пачуццях няма.
З той дзяўчынкай мы сябравалі і былі ў добрых адносінах да канца школы — вершы не пісаў, але дарыў нейкія падарункі на святы.
Ледзь не з’ехала з атаманам на Паўночны полюс
— Маё першае каханне здарылася зусім не з хлопчыкам з майго класа, — успамінае журналістка і грамадская актывістка Вольга Чакулаева. — У нас у двары жыў хлопец па мянушцы Сашка Атаман. Прыгажун, спартсмен — проста як з вокладкі часопіса.
Што я тады адчуваў? Шчасце, страх, радасць, здзіўленне ад таго, што я камусьці ўвогуле цікавы. Уся гэтая бура эмоцый, якую заклала ў нас прырода, каб, не дай бог, не перапыніўся род чалавечы.
Увогуле, адчуванні былі вострымі, яркімі — як любыя іншыя першыя адчуванні, калі вы, напрыклад, спрабуеце нешта смачнае.
Нашы пачуцці былі ўзаемнымі, але я не хацеў бы дзяліцца самым інтымным.
Памятаю, як аднойчы паехаў да яе ў Молдову, дзе яна тады была са студатрадам. Думалася, што правяду з ёй некалькі дзён, але абставіны склаліся так, што на наступныя суткі ёй прыйшлося з’язджаць. Тым не менш, час, які мы тады правялі разам, замацаваўся ў маёй памяці вельмі надоўга.
Спявалі ветэранам 9 траўня Пола Макартні
— Мне было 15, яму — 14, мы абодва любілі The Beatles і вучыліся ў Барысаўскай музычнай школе: я дрэнна грала на фартэпіяна, а ён добра — на барабанах, — так пачынае сваю гісторыю пісьменніца Таццяна Заміроўская.
— Мы нават арганізавалі гурт і з умераным сорамам выступілі 9 траўня ў гарадскім парку для ветэранаў з каверамі на самыя рамантычныя песні Пола Макартні.
Аднойчы я страціла на балотах Бярэзіны свой талісман — хіпі значык “пацыфік”, а ён назаўтра пайшоў туды з уласнаручна зробленым металашукачом з дзедавых магнітаў — і знайшоў! Гэта быў подзвіг!
Але высветлілася, што проста сінхраністычнасць — крыху пазней мы ў розны час куплялі сабе квіткі на канцэрт у Маскве (не пытацца! Бядныя 90-я, бацькі неяк наскраблі мне грошай на адзін квіток, а праз месяц яго бацькі вырашылі таксама наскрэбці на квіток яму, бо чалавек пакутаваў), і так здарылася, што гэтыя квіткі, набытыя ў розны час у розных месцах, былі на суседнія месцы. Вось, дзед Юнг, ваш залаты скарабей!
Выходзіў на прабежкі, каб даказаць сваё каханне
— Цяжка ацаніць, ці было гэта сапраўды першае каханне і што мы разумеем пад гэтым словазлучэннем, — разважае прадстаўнік АПК Павел Латушка. — Магчыма, гэта школьныя гады, калі ўпершыню ты набліжаешся да гэтага пачуцця.
— Мне здавалася, што я наўрад ці магу разлічваць на ўвагу маладога чалавека, бо, як і кожны падлетак, была вельмі замкнёнай і праз гэта вельмі ўпартай, а часам нават агрэсіўнай. Якое ж было маё здзіўленне, што ён звярнуў на мяне ўвагу.
Аднак нашы каштоўнасці і погляды моцна разыходзіліся ў ацэнцы ролі жанчыны і пытаннях гендарнай роўнасці. Таму разрыў быў непазбежны. Я вельмі моцна пакутавала праз сваі жа калкасці, а калі паспрабавала папрасіць прабачэння, ужо было позна.
Калі я стала бабуляй, нарэшце ажаніліся!
— З маім другім мужам мы калісьці вучыліся разам у школе, — кажа сузаснавальніца фонду “Прытуляй мяне” Ганна Федаронак. — Ён быў на два гады старэйшы. І толькі праз шмат гадоў прызнаўся, што быў закаханы ў мяне яшчэ з тых школьных часоў. А я ж пасля выйшла замуж за яго сябра! І ўявіце — менавіта ён быў сведкам на нашым вяселлі. Вось такія віражы лёсу.
Другі раз мы сустрэліся, калі я ўжо развялася і засталася адна з маленькай дачушкай на руках. Здавалася б — вось ён, шанец! Але зноў не склалася — я сама яго адштурхнула. Ён пасля ажаніўся, але пражыў з жонкай усяго тры месяцы.
І вось мы сустрэліся зноў… калі я ўжо была бабуляй! Маёй унучцы было ўсяго паўтара года. І — нібы ў кіно — мы нарэшце ажаніліся! І я нарадзіла яму дачку. Цяпер мая ўнучка старэйшая за маю малодшую дачку на два гады — сапраўдны жыццёвы цуд!
У майго другога мужа да гэтага ўвогуле не было дзяцей. Вось такая неверагодная гісторыя кахання — доўгая, няпростая, але сапраўдная. Праз колькі выпрабаванняў прайшлі нашы пачуцці, каб усё ж такі мы сталі сям’ёй.
Заўсёды разам
— Сваё першае сапраўднае каханне я сустрэла зусім нечакана, — распавядае эканамістка Анастасія Лузгіна.
— У дзень знаёмства я адчула, што з гэтым чалавекам мне па-сапраўднаму лёгка і цікава. З таго часу мы сталі сустракацца. Калі і разлучаліся, дык толькі праз працоўныя паездкі.
Прайшло пятнаццаць гадоў, а мы па-ранейшаму разам і ўсё гэтак жа стараемся не разлучацца ні на адзін дзень. Па характары мы вельмі розныя: ён — спакойны і ўраўнаважаны, я — больш эмацыйная. Магчыма, таму мы гарманічна дапаўняем адзін аднаго.
Але розніца ў характах — не галоўнае. Галоўнае — знайсці свайго чалавека.