У "Мінсктрансе" растлумачылі прычыны праблем з тралейбусамі
Тралейбусы ў Мінску / OL
У Мінску ў пятніцу працягваюцца выпадкі з перабоямі ў кантактнай сетцы. У выніку гэтага перыядычна спыняецца рух тралейбусаў і электробусаў у розных раёнах сталіцы.
У дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс" растлумачылі прычыну праблем. Ізаляцыю кантактнай сеткі прабівае ў выніку складаных умоў надвор'я, павышэння тэмпературы навакольнага паветра, ападкаў і асядання салянога туману.
Прэс-сакратар "Мінсктранса" Алена Грамыка паведаміла, што ў чацвер, 12 лютага, было зафіксавана 58 выпадкаў, калі тралейбусы прыпынялі рух. Колькасць такіх выпадкаў за пятніцу яна не назвала, але запэўніла, што работы па ліквідацыі аварыйных сітуацый не спыняюцца.