Зранку ў пятніцу ў Мінску масава спыніліся тралейбусы
У Мінску спыніліся тралейбусы / blizko.by
Зранку 13 лютага многія мінчукі з вялікімі цяжкасцямі дабіраліся да працы. У розных раёнах горада масава спыніліся тралейбусы. Паведамляецца, напрыклад, пра спыненне руху ў мікрараёнах Малінаўка і Сухарава, на вуліцах Багдановіча і Чкалава.
Прычынай у "Мінсктрансе" назвалі пашкоджанне кантактнай сеткі.
Праблемы з гэтым відам транспарту пачаліся яшчэ ў другой палове чацвярга, 12 лютага. Тады ў "Мінсктрансе" таксама заяўлялі, што спыненне тралейбусаў звязанае з пашкоджаннем кантактнай сеткі. У СМІ звязвалі гэта з вялікім снегападам, які прайшоў чацвер.
Па некаторых маршрутах ужо арганізавалі часовыя аўтобусныя рэйсы — напрыклад, ад Зялёнага Луга да плошчы Багушэвіча.
У Мінску спыніліся тралейбусы / officelife.media