У Гомелі аўтамабіль вылецеў на прыпынак, поўны людзей

Здарэнне ў Гомелі

Здарэнне ў Гомелі / УУС Гомельскага аблвыканкама

У Гомелі "Рэно", якім кіраваў 42-гадовы мужчына, трапіў у занос на слізкай дарозе.

Гэта ледзь не скончылася трагедыяй — аўто літаральна вылецела з праезнай часткі на прыпынак грамадскага транспарту "Камінтэрн". На прыпынку было шмат людзей, якія сталі разбягацца, калі на іх паехаў аўтамабіль.

На шчасце, ніхто не пацярпеў. Машыну прытармазіў бардзюр.

Здарэнне трапіла на вулічную відэакамеру. У ДАІ паведамілі, што кіроўцу аштрафавалі на 315 рублёў і пазбавілі правоў на паўгода за стварэнне небяспечнай сітуацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.