У мінскім шматпавярховіку пасля вяртання цяпла лопнулі батарэі

У доме ў Сухараве лопнулі батарэі ў пад'ездзе

У доме ў Сухараве лопнулі батарэі ў пад'ездзе / Onliner

Пасля ліквідацыі аварыі на цепламагістралі і вяртання цяпла ў кватэры мінчукі сутыкнуліся з новымі праблемамі.

Чарговы прарыў адбыўся 20 студзеня ў сталічным мікрараёне Сухарава ў доме №108 па вуліцы Лабанка.

"Батарэя з кіпнем у пад'ездзе лопнула. Бачнасці ад густога пара не было на ўсе дзевяць паверхаў. Гарачай вады на першым паверсе — па костачку. Нават дыхаць цяжка было, столькі вільготнасці ў паветры", — перадае Onliner словы жыхаркі дома Яны.

Таксама без ацяплення і гарачай вады застаўся суседні дом №110. гэта адзін будынак, хоць і падзелены на два адрасы.

У дыспетчарскай службе ЖЭСа №114, які абслугоўвае гэтыя дамы, журналіста запэўнілі, што аб праблеме ведаюць і плануюць вырашыць бліжэйшым часам: "Ацяпленне ў дом вернецца сёння бліжэйшым часам. Зараз завяршаюцца работы на доме №17 і на доме №60. Потым ідуць на дом №108. Дакладны час сказаць не магу. Спецыялісты працуюць і ўначы, і без абеду".

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску 19 студзеня пакінула без ацяплення і гарачай вады жыхароў 3000 дамоў у пяці раёнах сталіцы. Рамонт пашкоджанага ўчастка завяршылі толькі 21 студзеня.

У мінскім шматпавярховіку пасля вяртання цяпла лопнулі батарэі
У доме ў Сухараве лопнулі батарэі ў пад'ездзе / Onliner

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.