Мінскія пракуроры заняліся ледзяшамі на дахах

Ледзяшы, ілюстрацыйнае фота

Ледзяшы, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска выявіла, што камунальнікі кепска чысцяць дахі дамоў ад наледзі і ледзяшоў.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра будынкі па вуліцах Багдановіча, Інтэрнацыянальнай, камсамольскай, Рэвалюцыйнай і Зыбіцкай у Мінску.

Па выніках праверкі пракуратура ўнесла прадпісанні на адрас дырэктараў абслуговых арганізацый, у тым ліку камунальных службаў, у якіх запатрабавала неадкладна прыняць меры па ачыстцы дахаў і фасадаў будынкаў ад снегу, наледзі і ледзяшоў.

Паведамляецца, што выяўленыя парушэнні пасля пракурорскага папярэджання былі выпраўленыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.