У адным з раёнаў Гомеля адключылі халодную ваду
Вада, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
12 студзеня ў Чыгуначным раёне Гомеля адключылі халодную ваду. Прычынай стала цеча трубаправода. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.
На час рамонтна-аднаўленчых работ падачу халоднай вады перакрылі ў трох жылых дамах па вуліцы Шашэйнай — №9, №11, №11а.
"На ліквідацыі аварыйнай сітуацыі працуе рамонтная брыгада, з ужываннем спец. тэхнікі. Арыенціровачны час заканчэння работ — 16.00", — напісаў Прывалаў.