Маштабны блэкаўт у Берліне — святло знікла ў 45 тысячах дамоў

Блэкаўт у Берліне

Блэкаўт у Берліне / FILIP SINGER / PAP / EPA

У Берліне — маштабны блэкаўт. Без святла ўжо другі дзень застаюцца каля 35 тысяч дамоў і каля дзвюх тысячаў прадпрыемстваў.

Адключэнне электраэнергіі адбылося ў выніку ўзгарання вантавага моста на электрастанцыі Ліхтэрфельдзе, што адбылося 3-га студзеня. Адказнасць за падпал кабеляў узяла на сябе леварадыкальная анархісцкая групоўка "Вулкан" (Vulkangruppe). Свае дзеянні анархісты назвалі "актам самаабароны і міжнароднай салідарнасці з усімі, хто абараняе Зямлю і жыццё".

Агулам блэкаўт закрануў 45 тысяч хатніх гаспадарак. Да раніцы нядзелі, 4 студзеня каля 10 тысяч з іх атрымалася падключыць да электрасетак. Вяртанне святла ў астатнія, як прагназуюць мясцовыя ўлады, расцягнецца да 8-га студзеня.

Маштабны блэкаўт у Берліне — святло знікла ў 45 тысячах дамоў
Ліквідацыя наступстваў пажару ў Берліне / Der Tagesspiegel
Маштабны блэкаўт у Берліне — святло знікла ў 45 тысячах дамоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.