Беларусы чытаюць сваё: продажы кніг выраслі на 200%

Хіт продажаў

Хіт продажаў / Логвинов

У 2025 годзе ў беларускіх пакупнікоў кніг рэзка ўзрос інтарэс да айчынных аўтараў — сукупныя продажы такіх выданняў павялічыліся на 200%. Пра гэта паведаміла інтэрнэт-крама OZ.BY. Беларуская літаратура стала адным з найбольш дынамічна растучых напрамкаў.

Найбольшы ўсплёск назіраецца ў катэгорыі мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў — продажы выраслі больш як на траціну. Расце і цікавасць да класічнай літаратуры. "Шляхціц Завальня" — у топе продажаў.

У OZ.BY адзначаюць, што жанры містыкі і жахаў паводле вынікаў года дадалі 130%. У той жа час кнігі па псіхалогіі і гістарычныя раманы паказалі зніжэнне продажаў прыкладна на 15%.

Самыя папулярныя кнігі года паводле версіі крамы:

"Калі ўсе каты ў свеце знікнуць"

"(Ня)чысты Мінск"

"Бог заўсёды падарожнічае інкогніта"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.