На беларускую перакладуць кнігу "Сінагога гігантаў" пра ўплыў габрэяў на свет

"Сінагога гігантаў"

"Сінагога гігантаў" / facebook.com

На беларускую мову перакладуць кнігу пра ўплыў габрэяў на свет. Выпадак даволі нетыповы па апошніх часах, бо пераклад будзе рабіцца з рускай мовы, на якой напісаны арыгінальны тэкст "Сінагогі гігантаў".

Аўтар даследавання Міхаіл Туваль прапанаваў сваім падпісчыкам у Facebook адгадаць, якой будзе мова пераводу. І не пабачыў дакладнага адказу сярод больш чым сотні каментароў. Некаторых тое, што кнігу перакладуць на беларускую, абурыла: "Гэта крута, толькі вымерла ўжо гэтая мова. Як ідзіш".

"Сінагога гігантаў" прысвечаная таму, "як чараўнікі, фарысеі і празеліты" 2,5 тысячы гадоў таму "паўплывалі на развіццё свету". Гэта навукова-гістарычная праца, якая дазваляе па-новаму зірнуць на рэлігійныя і культурныя працэсы ў старажытнай Іўдзеі і позняй антычнасці. Аўтар апісвае гістарычны кантэкст, падрабязна распавядае пра іўдаізм і ўзнікненне хрысціянства.

Пераклад фінансуе МЗС Ізраіля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.