Мінінфарм забараніў манаграфію па гісторыі БНР і раманы Уладзіміра Сарокіна
Кнігі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Напярэдадні Новага года Мінінфарм пашырыў спіс забароненых кніг, якія на думку ведамства "здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам".
Спіс забароненых кніг павялічыўся на 52 пазіцыі. У іх пералік трапіла, напрыклад, манаграфія Дароты Міхалюк "Беларуская Народная Рэспубліка 1918-1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці", некалькі раманаў Уільяма Бероўза, тры раманы Уладзіміра Сарокіна (у тым ліку сатырычныя "Дзень апрычніка" і "Цукровы Крэмль"), цыкл "Пілатажы" Баяна Шыранава, "Раман з какаінам" Марка Агеева, некалькі трылераў Майка Амэра ды іншыя.
У пералік забароненых чамусьці трапіла дзіцячае выданне "Нашыя суседзі па планеце. Аповеды пра дзікіх жывёлаў" Боўвін Янсэн і Лотэ Стэгман.
Рашэнне пра забарону кніг прыняла Рэспубліканская камісія па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі.