У творчай прасторы "Парасон" затрымалі як мінімум трох чалавек
Сайт арт-прасторы "Парасон" / Парасон
Падчас налёту сілавікоў на творчую прастору "Парасон" у Мінску былі затрыманыя як мінімум тры чалавекі.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра "Вясна", іх адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. У чым іх абвінавачваюць — невядома.
Арт-прастора "Парасон" займаецца пашырэннем беларускай культуры. На яе сайце адзначаецца, што кожны тыдзень у "Парасоне" праходзяць курсы народных рамёстваў і лекцыi з самымі рознымі гасцямі: "Размаўляем па-беларуску пра гісторыю, кіно, тэатр і іншыя цікавосткі з гуманітарнага свету".