У творчай прасторы "Парасон" адбыліся затрыманні

Міліцыянт, ілюстрацыйнае фота

Міліцыянт, ілюстрацыйнае фота / beresta.by

У творчай прасторы "Парасон" у Мінску адбыліся затрыманні і допыты. Пра гэта паведамляе праваабарончая ініцыятыва dissidentBY.

У тэлеграм-канале "Парасона" публікаваліся абвесткі пра майстар-класы і культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай культуры.

Апошнім часам гэта не адзінкавы выпадак ціску на людзей, звязаных з беларускай культурай. У студзені 2026-га стала вядома пра затрыманне арт-менеджара Алега Ларычава, а крыху раней — пра музыку Алеся Чумакова. Культурную ініцыятыву "Да Зораў" абвясцілі "экстрэмісцкім фармаваннем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.