Судмедэксперта з Мазыра, верагодна, асудзілі па справе Гаюна

Іван Качайла

Іван Качайла

Івана Качайлу асудзілі напрыканцы 2025 года. Яго прызналі вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса ("садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"). Імаверна, прысуд звязаны са справай Гаюна, пра гэта паведамляе "Наша Ніва".

Івану Качайлу 50 гадоў. Ён родам з Жыткавічаў. Пасля школы скончыў Гомельскі медуніверсітэт.

З 2005 года Качайла працаваў у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, дзе дарос да пасады начальніка аддзела медыцынскіх экспертыз Мазырскага міжраённага аддзела. Гэтую пасаду ён пакінуў у студзені 2024 года, пасля чаго ўладкаваўся ў Гомельскае абласное паталагічнае бюро.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.