Тры чалавекі загінулі на пажары ў Гродне

Пажар

Пажар / AP

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі. На месца здарэння каля 12:30 прыехалі ратавальнікі — гарэла адна з кватэр у доме.

Падчас ліквідацыі пажару ратавальнікі знайшлі целы трох мужчын. Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін з іх — гаспадар кватэры.

— Суседзі паведамілі, што гаспадар злоўжываў спіртным. Каля паўгода з ім жыў брат, і з гэтага часу яны рэгулярна ўжывалі алкаголь, — распавялі ў СК.

Загінулых знайшлі на кухні.

— З суседніх і вышэй размешчаных кватэр супрацоўнікі МНС выратавалі пяцёра чалавек, у тым ліку двух дзяцей, — паведамілі ратавальнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.