У Наваполацку загарэлася бальніца, у якой былі дзеці

Пажар у Наваполацкай бальніцы

Пажар у Наваполацкай бальніцы / МНС

У сераду, 3 снежня, у будынку Наваполацкай гарадской бальніцы адбыўся пажар.

У службу МНС паведамілі, што загаранне адбылося на трэцім паверсе гарадской бальніцы. На месца здарэння выехалі 14 машын ратавальнікаў.

Прыбыўшы на месца выкліку, падраздзяленні МНС заўважылі адкрыты агонь у падсобным памяшканні.

З будынка бальніцы персанал эвакуяваў 24 дзіцяці і 11 супрацоўнікаў установы. Паведамляецца, што пацярпелых няма.

Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. Прычына пажару высвятляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.