Пра Раду міру і Лукашэнку, ці пачуе ЕС Калеснікаву, і пра транзіт улады — эфір
Юрый Дракахруст
Лукашэнка адным з першых адгукнуўся на прапанову Трампа далучыцца да яго “Рады міру”. Нават не дачакаўшыся, пакуль гэта зробіць Пуцін. Адначасова былая палітзняволеная Марыя Калеснікава заклікала краіны Еўропы не адставаць ад ЗША і актыўна далучацца да перамоў з Лукашэнкам. Якога, як прызнаўся Джон Коўл, ЗША хочуць праз вызваленне палітвязняў і аднаўленне гандлю выцягнуць з міжнароднай ізаляцыі. Галоўнае, каб паспелі, бо, па меркаванні асобных экспертаў, Лукашэнка ўжо распачаў працэс транзіту ўлады…
Якая карысць Лукашэнку ад трампаўскай Рады міру, і ці здольная гэтая Рада замяніць ААН? Ці прыслухаецца Еўропа да заклікаў Калеснікавай, і ці будзе гэта “граблямі” — чарговай памылкай у дачыненнях з Лукашэнкам? Што і для каго мяняе пераезд Офіса Ціханоўскай у Варшаву, і ці сапраўды працэс транзіту ўлады ад Лукашэнкі распачаўся? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст у 14:00.