Падатковая папрасіла бізнес даплаціць "у добраахвотным парадку"

Грошы, ілюстрацыйнае фота

Грошы, ілюстрацыйнае фота / unian.net

Падатковыя органы летась пасля праверак сталі масава рассылаць лісты кампаніям. Яны прасілі даплаціць падаткі "ў добраахвотным парадку". У выніку сабралі амаль 420 млн рублёў, кажуць у Міністэрстве падаткаў і збораў.

Агулам летась падатковыя інспекцыі разаслалі фірмам 18 414 апавяшчэнняў з прапановамі даплаціць падаткі. Такія лісты атрымалі 3,5% кампаній, якія працуюць у Беларусі. Да гэтых фірмаў, як заяўляюць падаткавікі, пасля праверак узніклі пытанні па выплаце падаткаў.

"Па выніках добраахвотнага выканання падатковых абавязацельстваў сума падаткаў, якія падлягаюць даплаце, склала 419,2 млн рублёў, таксама зменшаная сума падатку на даданую вартасць, якая падлягае вяртанню з бюджэту, у памеры 78,1 млн рублёў", — адзначае ведамства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.