Золата імперыі: як выглядае “сямейны бізнес” Лукашэнкі — эфір

Ксенія Вязнікоўцава

Ксенія Вязнікоўцава

За апошнія дваццаць гадоў у Беларусі і Расіі з’явілася больш за два дзясяткі разнастайных бізнесаў, шчыльна звязаных з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі. Іх абарот толькі за мінулы год перавысіў 800 мільёнаў еўра. Сфера інтарэсаў шырокая: ад перапрацоўкі рыбы да паліграфіі, ад рэстаранаў да радыёстанцый, ад алкагольных крамаў да гандлю самазваламі.

Наколькі шырока раскінулася сетка бізнес-інтарэсаў сям’і Лукашэнкі і ці адпавядае рэчаіснасці тэрмін “сямейны” датычна гэтых бізнесаў? Ці можна сцвярджаць, што гэтыя бізнесы — праява карупцыі, з якой Лукашэнка зацята змагаецца ад пачатку сваёй палітычнай кар’еры? Колькі агулам зарабляе клан Лукашэнкі і дзе захоўвае свае грошы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналістка-расследавальніца "Бюро Медыя" Ксенія Вязнікоўцава ў 13.00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.