Ці можна вырашыць праблемы беларусаў у Грузіі? Адказала Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / кадр з выступу Ціханоўскай

Падчас слуханняў у КР Святлану Ціханоўскую запыталі пра тое, ці можна неяк вырашыць праблемы беларусаў у Грузіі.

"Грузія — гэта наш боль на міжнароднай арэне. Вельмі складаная сітуацыя", — адзначыла лідарка дэмсіл.

Ціханоўская дадала, што з папярэднім урадам выстройваліся нейкія адносіны.

"Зараз з гэтым урадам увогуле няма адносін, да нас не ідуць насустрач, на нашы запыты не адказваюць", — адзначыла яна.

Па словах Ціханоўскай, у крытычныя моманты, напрыклад пры пагрозе дэпартацыі, дэмсілы могуць вырашаць пытанні пры дапамозе заходніх амбасад.

"Адзінае абяцанне, якое мы ўскосным шляхам змаглі атрымаць — што беларусаў не будуць дэпартаваць у Беларусь".

Але Грузія не плануе выдаваць прытулкі беларусам. Таксама ў крытычных сітуацыях дэмсілы пры дапамозе фондаў дапамогі могуць спрабаваць эвакуяваць беларусаў, але агульнага "добрага адказу" няма.

Ціханоўская параіла тым, у каго яшчэ не скончыўся пашпарт, падумаць пра магчымую рэлакацыю ў іншую краіну. Для прыкладу яна прывяла Арменію, з якой цяпер куды лепшыя адносіны, чым з Грузіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.