Польская чыгунка абвяргае чуткі пра аднаўленне злучэння з Беларуссю

Чыгунка, ілюстрацыйнае фота

Чыгунка, ілюстрацыйнае фота / LookByMedia

Польская чыгунка не плануе аднаўляць пасажырскае злучэнне з Беларуссю з 1 красавіка. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе ад прэс-службы Польскай чыгункі PKP, які атрымала Еўрарадыё.

"У Польскія чыгуначныя лініі не было пададзена ніякіх заявак або запытаў з боку перавозчыкаў. З 1 красавіка чыгуначнае злучэнне з Беларуссю не плануецца", — гаворыцца ў адказе Анны Знаеўскай-Паўлюк.
 
Раней у СМІ з'явілася непацверджаная інфармацыя, нібыта пасажырскае злучэнне паміж Польшчай і Беларуссю будзе адноўленае з 1 красавіка 2026 года. Пасажырскія цягнікі паміж дзвюма краінамі не ходзяць з 2020 года. Спачатку на гэта паўплывала пандэмія кавіду, а потым — санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і міграцыйны крызіс на мяжы.

Рух грузавых цягнікоў паміж Беларуссю і Польшчай працягваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.