46% палякаў непрыязна ставяцца да беларусаў

Варшава, ілюстрацыйнае фота

Варшава, ілюстрацыйнае фота / Unsplash

46% палякаў заявілі пра непрыязнасць да беларусаў. Гэта вынікае з сацыялагічнага апытання, якое правёў польскі фонд “Цэнтр вывучэння грамадскай думкі” (CBOS).

Аналагічны ўзровень непрыязнасці зафіксаваны ў адносінах да ромаў. Найбольш негатыўна палякі ставяцца да расіянаў — пра гэта заявілі 74% удзельнікаў даследавання.

Сацыёлагі адзначаюць, што трэці год запар пагаршаецца стаўленне палякаў да народаў, сімпатыя да якіх заўважна вырасла адразу пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну — перш за ўсё да амерыканцаў, англічанаў і ўкраінцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.