У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з Беларусі

Метэазонд, ілюстрацыйнае фота

Метэазонд, ілюстрацыйнае фота / VRM

У ноч на 2 лютага польскія вайсковыя радыёлакацыйныя сістэмы зафіксавалі прылёт у польскую паветраную прастору "аб'ектаў, падобных на паветраныя шары". Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Аператыўнага камандавання тыпаў Узброеных сіл Польшчы.

Польскія вайскоўцы паведамляюць, што прылёт метэазондаў з тэрыторыі Беларусі рэгіструецца трэці дзень запар. Пры гэтым яны адзначаюць, што ў ноч на панядзелак "маштаб беларускіх гібрыдных інцыдэнтаў быў значна меншы ў параўнанні з папярэднімі начамі".

Польскія вайскоўцы падкрэсліваюць, што супраца паміж Узброенымі сіламі і службамі дзяржбяспекі дазваляе аператыўна рэагаваць на інцыдэнты, у тым ліку канфіскоўваць аб'екты і затрымліваць людзей, якія падазраюцца ў датычнасці да гэтых інцыдэнтаў. Раней з'яўляліся звесткі, што памежнікі затрымалі двух грамадзян Беларусі, якіх падазраюць у кантрабандзе цыгарэт з выкарыстаннем метэазондаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.