У Польшчы затрымалі двух беларусаў па падазрэнні ў кантрабандзе цыгарэт

Цыгарэты, перакінутыя з дапамогай метэазонда, фота ілюстрацыйнае

Цыгарэты, перакінутыя з дапамогай метэазонда, фота ілюстрацыйнае / VSAT

Польскія памежнікі затрымалі двух грамадзян Беларусі, якіх падазраюць у кантрабандзе цыгарэт з дапамогай метэаралагічных зондаў.

Затрыманым беларусам 37 і 39 гадоў. Паводле рашэння суда яны былі арыштаваныя на 3 месяцы.

З Беларусі ў Польшчу рэгулярна спрабуюць перапраўляць кантрабандныя цыгарэты, выкарыстоўваючы для гэтага метэазонды. Аб’ёмы перапраўленых цыгарэт, якія супрацоўнікі Падляскага памежнага ўпраўлення здолелі выявіць у 2025 годзе, ацэньваюцца ў 3,4 мільёна злотых (каля 8 млн еўра).

Усяго за кантрабанду цыгарэт з выкарыстаннем метэаралагічных зондаў было затрымана 29 чалавек. Па законе ўсім ім пагражае ад 3 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.