Даўно не бачыліся: у Польшчу зноў прыляцелі паветраныя шары з Беларусі

Паветраныя шары з кантрабандай, фота ілюстрацыйнае

Паветраныя шары з кантрабандай, фота ілюстрацыйнае / vsat.lrv.lt

У ноч з пятніцы на суботу ў паветранае прастору Польшчы зноў уляцелі паветраныя аб’екты з Беларусі, піша польскае медыя Onet са спасылкай на Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл краіны. Гаворка зноў ідзе пра метэазонды.

"На падставе аналізу параметраў палёту з высокай верагоднасцю было ўстаноўлена, што гэта былі паветраныя шары, якія рухаліся ў адпаведнасці з бягучымі метэаралагічнымі ўмовамі", — гаворыцца ў заяве вайскоўцаў.

Гэта чарговы выпадак парушэння паветранага прастору Польшчы з боку Беларусі. Апошні раз паветраныя шары з кантрабанднымі цыгарэтамі прызямліліся ў трох польскіх гарадах напрыканцы снежня 2025 года. Тады ў іх знаходзілася больш за 5 тыс. пачак цыгарэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.