Легендарны "Белвест" можа пачаць шыць абутак для ваеннай хунты М’янмы

Мьянма

Мьянма / AFP/Getty images

Беларускі вытворца абутку "Белвест" можа пачаць шыць армейскі і тактычны абутак для Міністэрства абароны М’янмы, вынікае з паведамлення ў тэлеграм-канале "Беллегпрам". Прадстаўнікі абутковага холдынгу "Луч" і "Белвэст" правялі рабочую сустрэчу з дэлегацыяй з гэтай рэспублікі.

"На сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасці паставак сучаснага армейскага і тактычнага абутку беларускага вытворчасці, <…> высокую якасць і надзейнасць прадукцыі, якія адпавядаюць строгім патрабаванням сілавых структур", — гаворыцца ў паведамленні Беллегпрама.

Нагадаем, што ў М’янме ў лютым 2021 года адбыўся ваенны пераварот. Лідары краіны былі арыштаваныя, уладу захапілі вайсковыя структуры. У краіне дагэтуль ідзе грамадзянская вайна, але нядаўна прайшлі першыя з часоў перавароту парламенцкія выбары. У ААН іх раскрытыкавалі, назваўшы спробай легітымацыі ўлады хунты, піша Deutsche Welle.

У гэтым месяцы таму стала вядома, што "Белвэст" прызналі эканамічна неплацежаздольным. Замест банкруцтва ў дачыненні кампаніі ўведзена "санацыя тэрмінам на 36 месяцаў". Гэтая працэдура павінна забяспечыць эфектыўную працу юрыдычнай асобы і аднавіць яе плацежаздольнасць.

Магчыма, у спробе справіцца з крытычнай сітуацыяй для легендарнага вытворцы беларускага абутку і знайшлі спецыфічнага партнёра, якога ў паведамленні "Беллегпрома" падкрэслена называюць "паважаным партнёрам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.