Навошта Трампу Іран, і ці не забыўся ён пра Лукашэнку — эфір з Цыганковым
Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё
Перамовы наконт падпісання мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай працягваюцца, але такое ўражанне, што ўвага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пераключылася з гэтай вайны на сітуацыю ў Іране. Што ўжо казаць пра Беларусь — на гэтым “перамоўным трэку” і ўвогуле цішыня другі месяц. Што праўда, беларуская тэма актуалізавалася на рэгіянальным узроўні. Найперш дзякуючы прэзідэнту Украіны. Які не толькі палохаў пагрозай з Беларусі, выступаючы ў Давосе, але і нечакана для ўсіх асабіста запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць Кіеў.
Чым Трампу цікавы Іран, і ці можна казаць, што ён забыўся пра Беларусь? Ці пойдзе ЕС на змену сваёй палітыкі адносна Лукашэнкі і ці надоўга хопіць іх прынцыповасці? Чаму Зяленскі змяніў сваё стаўленне да Ціханоўскай, і як гэтым можна скарыстацца дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў у 15:00.