Візавая сітуацыя для Беларусі застаецца такой, як і летась — Вячорка

Пашпарт з візай, ілюстрацыйнае фота

Пашпарт з візай, ілюстрацыйнае фота

Новая міграцыйная стратэгія ЕС не згадвае Беларусь, заявіў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Так ён адрэагаваў на навіны пра магчымыя візавыя абмежаванні для беларусаў.

Паводле Вячоркі, у стратэгіі толькі абазначаныя агульныя рэкамендацыі: мэтанакіравана адмаўляць у візах, калі ёсць пагрозы.

"Візавая сітуацыя ў цэлым застаецца на тым жа ўзроўні, як і папярэдні год. Горш чым да кавіду, але нашмат лепш, чым у іншых краінах і чым магло б быць. І працэнт адмоваў застаецца невялікі.

Праблема, вядома, з прахадной здольнасцю, бяспекай і недахопам консульскіх працаўнікоў. Мы адвакатуем за шматразовыя і за шматгадовыя візы як рашэнне", — паведаміў Вячорка.

Дарадца лідаркі дэмсіл дадаў, што каманда Ціханоўскай знаходзіцца на сувязі як з асобнымі краінамі ЕС, так і агулам з Бруселем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.