Бліжэйшымі днямі ў Беларусі прагназуюць да -33

Мароз, ілюстрацыйнае фота

Мароз, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У суботу, 31 студзеня, у Беларусі будзе малавоблачнае надвор'е без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі, а па ўсходзе ў многіх раёнах захаваецца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні ўмераны.

Уначы тэрмометры пакажуць 18-24 градусы марозу, у асобных раёнах будзе -25...-28 градусаў, па поўдні краіны чакаецца 14-17 градусаў ніжэй за нуль. Удзень максімальная тэмпература паветра складзе 10-16 градусаў са знакам "мінус", толькі па паўночным усходзе прагназуецца 17-19 градусаў марозу.

1-2 лютага ўначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны мінімальная тэмпература паветра складзе -25...-30 градусаў. Месцамі слупок тэрмометра апусціцца да 31-33 ніжэй за нуль. Будзе пераважна без ападкаў на дарогах захаваецца галалёдзіца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.