На аўторак у Беларусі зноў абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Снегапад, ілюстрацыйнае фота
У аўторак, 27 студзеня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж, па паўночна-ўсходняй палове чакаецца моцны снег. Сіноптыкі з гэтай нагоды абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
У многіх раёнах Беларусі прагназуецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Месцамі чакаюцца туман і наліпанне мокрага снегу. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе будзе -1...+2 градусы. Удзень прагназуецца ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла.
У сераду, 28 студзеня, будзе хмарнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж, месцамі па поўначы чакаецца моцны снег, мокры снег. У асобных раёнах прагназуюцца туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе пераменны, умераны, месцамі парывісты.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -6...+1 градус. Уначы па паўночным усходзе будзе да 8 градусаў ніжэй за нуль. Удзень у паўднёвых раёнах чакаецца 2-3 градусы цяпла.