Гендырэктара "Белтэлекама" знялі з пасады

Аляксей Івашкін

Аляксей Івашкін / sb.by

Сваёй пасады пазбавіўся гендырэктар "Белтэлекама" Аляксей Івашкін. На прадпрыемстве ён не працуе з 23 студзеня, піша выданне "Зеркало".

Звальненне чыноўніка пацвердзілі і ў прыёмнай "Белтэлекама", куды журналістка звярнулася як звычайная грамадзянка, каб нібыта запісацца на асабісты прыём да гендырэктара Івашкіна.

"Гендырэктар ужо не працуе з пятніцы", — паведамілі ў прыёмнай.

Там не ўдакладнілі, з якой прычыны Івашкін пакінуў пасаду. Яго пераемнік пакуль не прызначаны.

Гендырэктарам "Белтэлекама" Івашкін быў прызначаны ў ліпені 2024 года. Паведамлялася, што малады кіраўнік узяўся за змены ў арганізацыі.

Аляксей Івашкін нарадзіўся ў Мінску ў 1982 годзе. Да прызначэння гендырэктарам "Белтэлекама" ён кіраваў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам па наглядзе за электрасувяззю БелДІЭ. У 2001 годзе скончыў вышэйшы каледж сувязі, у 2004-м — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, у 2012-м — Акадэмію кіравання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.