"Непаседлівага" міністра фінансаў адправілі амбасадарам у Расію
Юрый Селіверстаў / БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага амбасадара Беларусі ў Расіі. Ім стаў Юрый Селіверстаў, які да сёння займаў пасаду міністра фінансаў. А міністэрскае крэсла пасля яго аддалі Уладзіславу Татарыновічу.
Таксама Селіверстаў па сумяшчальніцтве будзе прадстаўніком Беларусі ў інтэграцыйных структурах і мець паўнамоцтвы намесніка прэм'ер-міністра.
Да Селіверстава амбасадарам Беларусі ў РФ быў Аляксандр Рагожнік, якога Лукашэнка 15 студзеня прызначыў новым старшынёй Віцебскага аблвыканкама.
Пра новага амбасадара Лукашэнка сказаў, што кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Крутой ахарактарызаваў яго як чалавека жорсткага, напорыстага, у добрым сэнсе слова непаседу, гатовага "кідацца па краіне, суседніх і іншых краінах".